Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік (28 жніўня 1928, в. Занкі, Свіслацкі раён — 28 лістапада 1979) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член КПСС.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1968). З 1944 года працавала на Свіслацкім маслазаводзе. Затым загадчык аддзела, сакратар Свіслацкага райвыканкама. З 1962 года інструктар, загадчык аддзела Свіслацкага райкама КПБ, з 1965 года старшыня Свіслацкага раённага камітэта народнага кантролю. З 1966 года другі сакратар Свіслацкага райкама КПБ. З 1969 года старшыня Свіслацкага райвыканкама. Член Рэвізійнай камісіі КПБ ў 1971—1976 гадах, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР з 1975 года.
Remove ads
Памяць
Імем А. К. Цагельнік названа вуліца ў г. Свіслач, у Свіслацкім гісторыка-краязнаўчым музеі пра яе экспануюцца матэрыялы. У памяць Цагельник ў Свіслачы праводзіцца турнір па настольным тэнісе[1].
Зноскі
- 28 жніўня 1928 г. у в. Занкі Свіслацкага раёна нарадзілася партыйны і савецкі работнік ЦАГЕЛЬНІК Анастасія Канстанцінаўна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2022. Праверана 13 мая 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads