Анатоль Іванавіч Яроцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Іванавіч Яроцкі (10 ліпеня 1915, в. Вакарына Табольскай губерні[1], цяпер у Казанскім раёне Цюменскай вобласці Расіі — 1 верасня 2008[2], паводле іншых не пацверджаных звестак 31 жніўня 2007) — беларускі ўрач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), кандыдат біялагічных навук (1949), прафесар (1956). Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войн.

Хуткія факты Анатоль Іванавіч Яроцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу ў Ішыме[1]. Скончыў Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1937), з 1937 года вучыўся ў Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава, скончыў яго ў 1942 годзе. Падчас вучобы, у 1937—1938 гадах вёў профільную навуковую працу ў пагранічных войсках, а ў 1939 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне як камандзір кулямётнага ўзвода, быў паранены пры прарыве лініі Манергейма[1].

З 1942 года — ваенурач Ленінградскага фронту. Са студзеня 1943 да мая 1945 года ваяваў на Паўднёва-заходнім, 3-м Украінскім франтах. Потым да 1948 года служыў у Паўднёвай групе войск.[1]

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1981—2005, факультэт фізічнай культуры, кафедра фізічнага выхавання і спорту, прафесар, у 1983—1994 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблема вестыбула-прапрыацэптыўнай аферэнтацыі; жыццезахаванне.

Remove ads

Бібліяграфія

  • О регуляции вестибулярной реакции : диссертация … доктора медицинских наук / Анатолий Иванович Яроцкий. — Ленинград, 1951.
  • О физиологических принципах тренировки вестибулярного аппарата : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / Яроцкий А. И. — Ленинград, 1949.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads