Андрэй Радзюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Анатолевіч Радзюк (нар. 22 сакавіка 1990) — беларускі валейбаліст. Майстар спорту Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец брэсцкай школы валейбола пачынаў прафесійную кар’еру ў «Заходнім Бугу», потым выступаў за сталічны «Будаўнік». У сезоне 2014/2015 гуляў у казахстанскім «Таразе». Потым быў перыяд выступу за швейцарскі «Лугана Драганс». На наступны сезон 2016/2017 вярнуўся ў Беларусь, дзе падпісаў пагадненне з мінскім «Будаўніком». Далей валейбаліст бараніў колеры салігорскага «Шахцёра» у сезоне чэмпіянату Беларусі 2017/2018, а пазней адправіўся ў італьянскі валейбольны клуб «Джоя-дэль-Колю», дзе правёў адзін год і па завяршэнні кантракта вярнуўся назад у стан салігорцаў.
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (10): 2023/24, 2022/23, 2021/22, 2020/21, 2020/21, 2019/20, 2019/20, 2018/19, 2018/19, 2017/18
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2016/17
Уладальнік Кубка Беларусі (10): 2023/24, 2022/23, 2021/22, 2020/21, 2020/21, 2019/20, 2019/20, 2018/19, 2018/19, 2016/17
Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (1): 2017/18
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
