Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (29 чэрвеня 1925, г. Ленінград, Расія — 13 красавіка 1989, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1954).
З 1957 года вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі АН БССР, з 1960 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута і адначасова з 1970 года загадчык лабараторыі. З 1973 года галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1978—1987 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, з 1987 года член Прэзідыума АН БССР.
У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), «Знак Пашаны» (1967), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны пытанням гравітацыйнай біялогіі — ролі лабірынтных і экстралабірынтных афферэнтных сістэм і іх узаемадзеяння ў механізме ўплыву гіпергравітацыі на псіхічныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальнай нейрагуморальнай рэакцыі кішачніка, у якім прамежкавым звяном з’яўляюцца рэфлекторныя і гумаральныя зрухі, якія ўзнікаюць у органах і тканінах пры гравітацыйных уздзеяннях.
Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфію.
Бібліяграфія
- Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн.: Наука и техника, 1969.
- Особенности реакций нейронов вестибулярных ядер на афферентные сигналы лабиринтной и экстралабиринтной природы (совм. с Т. Ф. Михнюком, В. Г. Степанюгой) // Доклады АН БССР. 1976. Т.20, № 9.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads