Анна Катарына Шонкопф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анна Катарына Шонкопф (ням.: Anna Katharina Schönkopf; 22 жніўня 1746, Лейпцыг, курфюрства Саксонія — 21 мая 1810, Лейпцыг) — дачка ліцейшчыка і вінагандляра Крысціяна Готлі (1716—1791) і яго жонкі Катарыны Сібілы (народжанай Хаўк; 1714—1790). Малады Ёган Вольфганг фон Гётэ, які вучыўся ў Лейпцыгу з 1765 па 1768 год, закахаўся ў яе ў 1766 годзе.
Анна Катарына была ва ўяўленні Гётэ дасканалай, чароўнай і элегантнай істотай. Ёй падабаліся любоўныя вершы, якія Гётэ прысвяціў ёй і якія ён апублікаваў у зборніку з 19 анакрэантычных вершаў «Аннета» (1767) - першыя значныя творы ў творчасці Гётэ.
Гётэ пазнаёміў сваю каханую з юрыстам, які пасля стаў віцэ-бургамістрам Лейпцыга, Хрысціянам Карлам Канэ, які ў выніку стаў жаніхом Анны Катарыны. Да 1770 года Гётэ працягваў падтрымліваць дружалюбныя адносіны з Аннай Катарынай, перапісваючыся з ёй. У тым жа годзе яна выйшла замуж за Канэ. У 1776 годзе, калі ён пераехаў у Веймар, Гётэ гасцяваў у Анны Катарыны.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads