Армін Мюлер-Шталь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Армін Мюлер-Шталь
Remove ads

Армін Мюлер-Шталь (ням.: Armin Müller-Stahl; нар. 17 снежня 1930) — нямецкі акцёр, лаўрэат шматлікіх сусветных кінаўзнагарод і намінант на прэмію «Оскар» (1997).

У 1976 годзе Армін Мюлер-Шталь падпісаў адкрыты ліст пратэсту супраць пазбаўлення грамадзянства ГДР барда Вольфа Бірмана, пасля чаго яго ўсё радзей сталі здымаць у кіно. У 1980 годзе эміграваў у Заходні Берлін.

На Захадзе ён граў у вядомых рэжысёраў у карцінах «Лола» і «Туга Веранікі Фос» Райнера Вернера Фасбіндэра, «Каханне ў Германіі» Анджэя Вайды, «Палкоўнік Рэдль» Іштвана Саба.

У канцы 1980-х Мюлер-Шталь атрымаў запрашэнне ў Галівуд. Сыграў ролю бацькі яўрэйскага сямейства ў карціне Бары Левінсана «Авалон» (1990). У 1991 годзе здымаўся ў фільмах Стывена Содэрберга «Кафка» і Джыма Джармуша «Ноч на Зямлі», дзе ён выступіў у ролі таксіста-эмігранта з Усходняй Германіі. У 1996 годзе адбыўся рэжысёрскі дэбют Мюлер-Шталя — фільм «Гутарка з пачварай». У тым жа годзе зняўся ў драме «Бляск», за які быў намінаваны на прэмію «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана.

Адны з яго апошніх прац — «злодзей у законе» у фільме Дэвіда Кроненберга «Загана на экспарт» (2007) і роля ў расійскім ваенным серыяле Аляксандра Бураўскага «Ленінград» пра блакаду Ленінграда.

У снежні 2011 года Армін Мюлер-Шталь упершыню з 1938 года наведаў свой родны горад, дзе яму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Савецка (былога Тыльзіта).

Remove ads

Зноскі

1. Armin Mueller-Stahl // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Armin Mueller-Stahl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118971190 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Müller, Armin E. // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads