Асташкаўскі лагер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асташкаўскі лагер
Remove ads

Аста́шкаўскі лагер (руск.: Осташковский лагерь) — савецкі лагер для ўтрымання польскіх ваеннапалонных, які размяшчаўся на тэрыторыі Ніла-Сталабенскай пустыні недалёка ад горада Асташкава (Калінінская вобласць). У лагеры ўтрымліваліся 4 700 чалавек (ваеннаслужачыя арміі Польшчы, юрысты, суддзі, журналісты, жандары, паліцыянты і іншыя прадстаўнікі эліты). Вязні лагера былі расстраляныя супрацоўнікамі НКУС у красавіку — маі 1940 года.

Thumb
Ніла-Сталабенская пустынь

Створаны 19 верасня 1939 года загадам народнага камісара ўнутраных спраў СССР № 0308 у складзе ўпраўлення па справах ваеннапалонных і інтэрнаваных (УПВІ) пры НКУС СССР у ліку васьмі лагераў для ўтрымання польскіх ваеннапалонных Польскай кампаніі 1939 года (таксама былі створаны Старабельскі, Юхнаўскі, Казельскі, Путыўльскі, Казельшчынскі, Южскі і Аранскі лагеры).

Паводле таго ж загаду, начальнікам лагера быў зацверджаны маёр Павел Барысавец, камісарам — старэйшы палітрук І. Юрасаў. Намеснік начальніка — Кандрат Фадзееў, пазней капітан дзяржбяспекі А. А. Сокалаў.

Вонкавую ахову лагера ажыццяўляў 135-ы канвойны батальён.

Remove ads

Расстрэл

Паводле даных, прыведзеных у запісцы старшыні КДБ А. М. Шалепіна за 1959 год, усяго ў Калініне было расстраляна 6 311 чалавекКатыні 4 421 чалавек)[1][2].

Кіраваў расстрэламі старэйшы маёр дзяржбяспекі Мікалай Сінягубаў, за транспартаванне адказваў Міхаіл Крывенка, а Васіль Блахін кіраваў этапам прывядзення прысудаў у выкананне. У той жа час, ён з'яўляўся асноўным выканаўцам. Апроч Блахіна, расстрэлы праводзіліся старшым лейтэнантам Андрэем Рубанавым. Меркавана, некаторыя з іх праводзіў шафёр Дзмітрыя Токарава Сухараў. Пры гэтым падчас пакарання смерцю ў памяшканні адсутнічаў адвакат і не праводзілася якіх-небудзь фармальнасцей, такіх як абвяшчэнне прысуду. Прысуды, як правіла, прыводзіліся ў выкананне ўначы, і на аднаго чалавека трацілася ад 1 да 2 хвілін. У першы месяц да 29 красавіка ў лагер было дастаўлена 18 канвояў з 5 291 прысуджаным, апошні прыйшоў 19 мая, і 22 мая былі пакараны смерцю апошнія 64 зняволеныя[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads