Барталамеа Віварыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барталамеа Віварыні (італ.: Bartolommeo Vivarini; вядомы таксама як Барталамеа да Мурана; паміж 1425 і 1432 — паміж 1490 і 1499) — італьянскі жывапісец і скульптар. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу.


Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мурана. У першай палове 1450-х гадах (магчыма, што і да сярэдзіны 1460-х) працаваў, відаць, пераважна разам са сваім старэйшым братам Антоніа (найбольш значная работа гэтага перыяду — «Слава Святога Пятра», напісаная для царквы Святога Францыска ў Падуі). Сярод наступных работ Віварыні вялікае месца займаюць выявы Маці Божай, з якіх асабліва выдатным лічыцца «Вечнадзева на троне» (1465) для сабора ў горадзе Бары. Апошняя вядомая датаваная праца Віварыні — «Святая Варвара» (1490).
Большасць твораў Віварыні выкананы тэмперай, аднак ён быў і адным з першых італьянскіх мастакоў, якія выкарыстоўвалі алейныя фарбы (пачынаючы з 1473); пісьму алеем Віварыні вучыўся ў Антанела да Месіна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads