Барыс Анатольевіч Бараўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Анатольевіч Бараўскі (1891, Маскоўская вобласць — 1952) — урач, тэрапеўт. Заслужаны ўрач БССР (1941).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1922 годзе разам з вайсковай часцю прыбыў у Полацк, дзе і застаўся працаваць. З таго ж года ўзначальваў тэрапеўтычнае аддзяленне полацкай гарадской бальніцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся на папярэдняе месца працы.
Яго артыкулы, у тым ліку і па гісторыі медыцыны, публікаваліся ў часопісах.
Памёр у 1952 годзе. Пахаваны ў Полацку.
Remove ads
Узнагароды
У ліку першых чатырох урачоў у 1941 годзе Б. Бараўскаму было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонай Зоркі, ганаровымі граматамі і падзякамі[1].
Зноскі
- Барыс Анатольевіч Бараўскі (урач-тэрапеўт)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads