Барыс Рыгоравіч Колкер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Рыгоравіч Колкер (15 ліпеня 1939, Ціраспаль Малдаўскай ССР) — савецкі эсперантолаг, выкладчык моў і перакладчык. Аўтар некалькіх падручнікаў мовы эсперанта розных узроўняў.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
З 1993 пражывае ў Кліўлендзе, штат Агая, ЗША.
У 1962 года скончыў Кішынёўскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова, літаратура і французская мова». У 1985 годзе абараніў у Інстытуце мовазнаўства АН СССР кандыдацкую дысертацыю па агульным мовазнаўстве на тэму эсперанта (гл. ніжэй).
Далучыўся да эсперанта ў 1957. Аўтар трох падручнікаў эсперанта для розных узроўняў, артыкулаў па інтэрлінгвістыцы і рэцэнзій. Член Акадэміі эсперанта. Ганаровы член Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA). Адзін з рэдактараў часопіса на эсперанта «Монато». На працягу двух дзесяцігоддзяў вёў у Расіі масавыя завочныя курсы эсперанта, якія скончыла амаль 900 чалавек. У наш час вядзе ў інтэрнэце павышаныя курсы (Internacia Perfektiga Koresponda Kurso, IPKK).
У розныя часы Барыс Колкер быў сузаснавальнікам і адным з кіраўнікоў Савецкага моладзевага руху эсперантыстаў (Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM), Уфімскага клуба эсперанта, Асацыяцыі Савецкіх Эсперантыстаў (Asocio de Sovetiaj Esperantistoj, ASE), Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік (Sovetrespublikara Esperantista Unio, SEU), Расійскага саюза эсперантыстаў (Rusia Esperantista Unio, REU), упаўнаважаным па пытаннях навучання эсперанта ў СССР і Расіі, членам камітэта Сусветнай моладзевай арганізацыі эсперантыстаў (Tutmonda Esperantista Junulara Organizo, TEJO), членам камітэта і галоўным упаўнаважаным у СССР (cefdelegito) Сусветнай асацыяцыі эсперантыстаў (Universala Esperanto Asocio, UEA), членам Асацыяцыі пісьменнікаў на мове эсперанта (Esperantlingva Verkista Asocio, EVA). Выступаў з дакладамі на шматлікіх Сусветных кангрэсах эсперантыстаў (пачынаючы з 48-га кангрэса ў 1963 у Сафіі), каардынаваў тэму 85-га Кангрэса ў Тэль-Авіве ў 2000.
Remove ads
Асноўныя работы
Кандыдацкая дысертацыя
Уклад рускай мовы ў фарміраванне і развіццё эсперанта. Масква: Акадэмія Навук СССР, Інстытут мовазнаўства, 1985. — 23 с. Аўтарэферат дысертацыі
Падручнікі эсперанта
- Эсперанта за 16 дзён. Экспрэс-курс. Архівавана 23 лютага 2007.
- Міжнародная мова эсперанта. Поўны падручнік. Архівавана 22 лістапада 2010.
- Падручнік мовы эсперанта. Асноўны курс.
- Vojaĝo en Esperanto-lando. Архівавана 16 кастрычніка 2007. Паглыблены курс эсперанта і даведнік па эсперанцкай культуры.
Слоўнік
Эсперанта-рускі слоўнік: прыбл. 3000 слоў. — Масква: Импэто, 1993. — 53 с. ISBN 5-7161-0002-3.
Артыкулы
- Enigmoj de Ludoviko Zamenhof
- NIA Vilnjuso kaj ILIA Jerusalemo Архівавана 2 снежня 2008.
- Interlingvistiko kaj interlingvistikaj esploroj en Sovetunio. — En: Esperanto: la internacia lingvo — sciencaj aspektoj; (Berlin: Kulturligo de GDR, Centra Laborrondo Esperanto, 1979. — 237 p.) p. 74 — 78.
- Kontribuo de la rusa lingvo al la verba sistemo de Esperanto. — En: Serta gratulatoria in honorem Juan Regulo: II Esperantismo; (La Laguna: Universidad de La Laguna, 1987. — 766 p.) p. 315 — 325.
- Уклад рускай мовы ў структуру эсперанта. — En: Interlinguistica Tartuensis, 3; (Тарту: Тартускі Дзяржаўны Універсітэт, 1984. — 182 p.) p. 74 — 108, рэзюмэ на эсперанта.
- Уклад рускай мовы ў лексіку эсперанта. — En: Interlinguistica Tartuensis, 5; (Тарту: Тартускі Дзяржаўны Універсітэт, 1988. — 183 p.) p. 74 — 91, рэзюмэ на эсперанта.
- Pri «Vojaĝo» por la legantoj de «Komencanto». — Komencanto, 2003 (n-ro 3)
- Lasta artikolo de L. L. Zamenhof pri judaj temoj. Архівавана 14 снежня 2004. — Israela Esperantisto, julio 2004 (n-ro 140)
- Вольная эміграцыя са СССР падрыхтавана ў Кліўлендзе (копія тут: )
- Папраўка, якая змяніла наш лёс. (копія тут: )
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #101987578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #101987578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads