Баштай

гара From Wikipedia, the free encyclopedia

Баштайmap
Remove ads

Баштай (ням.: Bastei — бастыён) — фармацыя з пясчаных скал з назіральнай пляцоўкай у Саксонскай Швейцарыі на правым беразе ракі Эльба паміж курортам Ратэн і горадам Велен. Вышыня 305 м над узроўнем мора, скалы ўзвышаюцца над Эльбай на вышыню 194 метры. Баштай уваходзіць у лік самых наведвальных турыстычных славутасцей Саксонскай Швейцарыі. Частка прыроднага парка, які ўключае як Саксонскую Швейцарыю, так і Багемскую Швейцарыю (у Чэхіі). Папулярнае месца для скалалажання.

Хуткія факты Баштай, Найвышэйшы пункт ...
Remove ads

Гісторыя

Сама назва паходзіць ад замка Нойратэн, які стаіць на скале нібы бастыён. Але сама назва «Баштай» узгадваецца ўпершыню толькі ў 1592 годзе ў рамках геадэзічнай экспедыцыі ў Саксоніі. Гэтыя скалы наведвалі шмат выбітных людзей. Мастак Каспар Давід Фрыдрых пасля наведвання гэтых месцаў напісаў вядомую карціну Felsenschlucht.

З павелічэннем колькасці турыстаў у 1812 годзе з’явіліся дзве гандлёвыя крамы. Праз два гады на назіральнай пляцоўцы ўзвялі ахоўныя парэнчы. У 1826 хату для хованкі ад непагадзі наверсе скалы перабудавалі пад рэстаран. Пад назвай Basteibrücke з’явіўся драўляны мост, які звязвае Баштай са скаламі Steinschleuder і Neurathener Felsentor. У 1851 годзе драўляны мост быў заменены мастом з пясчаніку. Ён мае даўжыню 76,5 м і перакрывае сваімі 7 дугамі глыбокую (40 м) цясніну з назвай Mardertelle.

Аляксандр Скрабін падчас сваіх гастроляў па Германіі двойчы наведаў Баштай. Пад уражаннем гэтых наведванняў ім была напісана аднайменная прэлюдыя.

Remove ads

Мост

Баштай знакаміты сваім мастом (ням.: Basteibrücke), якому ўжо больш за 200 гадоў. Першапачаткова быў пабудаваны з дрэва ў 1824 годзе. У 1851 годзе ён быў заменены сучасным мастом з пясчаніку. Мост — гістарычная славутасць, архітэктурны помнік.


Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads