Беларуская капэла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларуская капэла — нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб'яднанне, створанае ў 1992 годзе, якое ўваходзіць у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.[1]

Хуткія факты Беларуская капэла, Гады ...

У аснове арганізацыі аб'яднання — прынцыпы еўрапейскай капэлы 17-18 стагоддзяў. Кірункі дзейнасці: аднаўленне ў тэатральна-канцэртнай практыцы беларускай музычнай спадчыны, збіранне, даследаванне і публікацыя беларускіх музычных твораў 17-19 стагоддзяў, прапаганда сучаснай, у тым ліку авангарднай, музыкі.[1]

Па формах дзейнасці «Беларуская Капэла» з’яўляецца дырэкцыяй фестывальных праграм і навукова-даследчым цэнтрам па вывучэнню беларускай музычнай спадчыны акадэмічных жанраў.[2]

Remove ads

Дзейнасць

Па ініцыятыве капэлы зроблены сучасныя аўтарскія версіі зборніка лірычных кантаў «Куранты» (В. Капыцько), школьнай оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р. Вардоцкага (Дз.Смольскі). Праводзіць штогод (з 1991) міжнародныя фестывалі «Адраджэнне беларускай капэлы», на якіх паказаны (у канцэртным выкананні) оперы «Уяўная каханка» Дж. Паізіела і «Апалон-заканадаўца...», «Балетны дывертысмент»; выконваліся творы Я. Д. Голанда, М. Радзівіла, Э. Ванжуры, В. Казлоўскага, Міхала Клеафаса і Міхала Казіміра Агінскіх, братоў А. і М. Ельскіх, Ф. Міладоўскага, Ю. І. Крашэўскага, С. Манюшкі і інш.[1]

У ролі сузаснавальніка і удзельніка капэла выступала на міжнародных фестывалях духоўнай музыкі "Магутны Божа" (1993—2001), "Фэст старосветской культуры в Дудутках" (1995—2001).[3]

В 2001 и 2011 гадах сумесна з Інстытутам ім. Гётэ падрыхтавала ў Мінске канцэртныя праграмы "Вокальные циклы немецких композиторов" ў перакладзе на беларускую мову В. Сёмухі. У межах цыкла "Музыка Литвы и Короны" ў 2010 годзе на сцэне Беларускай філармоніі пастаўлена опера "Латарэя" С. Манюшкі ў рэдакцыі У. Байдава.[3]

Выдавецкая дзейнасць

Творчы калектыў НАВТ оперы і балета РБ «Беларуская Капэла» выдае і удзельнічае ў падрыхтоўке навукова-даследчай, метадычнай, мастацкай літаратуры, буклетаў фестываляў. Капэла — заснавальнік васьмі серый нотных выданняў[4]:

  • Музыка старажытных сядзібаў
  • Беларускі гістарычны нотазбор
  • Мікола Равенскі. Збор твораў
  • Ян Тарасевіч. Збор твораў
  • Міхал Клеафас Агінскі. Збор твораў
  • Беларуская вакальная музыка XVII-XX стагоддзяў
  • Станіслаў Манюшка. Арыі з опер. Камерныя творы (5 выданняў: для сапрана, мецца-сапрана, тэнара, барытона, баса),
  • Станіслаў Манюшка. Песні нашага касцёла (5 выданняў: для аргана; салістаў-вакалістаў у суправаджэнні ф-на (аргана); хора).
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads