Беларуская разнавіднасць рускай мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская разнавіднасць рускай мовы[1] — сукупнасць моўных асаблівасцей, што назіраюцца пры выкарыстанні рускай мовы жыхарамі Беларусі. Адрозніваецца ад трасянкі — змяшанай беларуска-рускай гаворкі[2][праясніць].
Класіфікацыя беларускай разнавіднасці рускай мовы ў якасці дыялекту або рэгіянальнага/нацыянальнага/этнічнага варыянта не знаходзіць кансэнсусу сярод лінгвістаў і застаецца прадметам дыскусій[2][3].
Remove ads
Назва
У адносінах да беларускай разнавіднасці рускай мовы могуць выкарыстоўвацца наступныя тэрміны: руская мова / руская мова Беларусі; беларуская руская; беларускі варыянт рускай мовы; беларускі нацыянальны/рэгіянальны варыянт рускай мовы (ці ж разнавіднасць); беларускі нацыялект/этналект/рэгіялект/дыялект рускай мовы. Сярод даследчыкаў няма выразнага меркавання, як класіфікаваць беларускую разнавіднасць рускай мовы[3][2].
Remove ads
Асаблівасці
Норма рускай мовы ў рускамоўнага насельніцтва Беларусі мае значныя ваганні, якія абумоўлены рознымі фактарамі: сацыяльнымі, нацыянальнымі, эстэтычнымі, храналагічнымі, культурнымі. З моманту распаду СССР змены ў беларускай разнавіднасці рускай мовы, на думку многіх беларускіх навукоўцаў, сталі больш значнымі. Гэтыя змены фіксуюцца на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы: фанетычным, марфалагічным і, у першую чаргу, лексічным, бо лексіка з’яўляецца найбольш рухомым узроўнем мовы[4].
Як паказвала Валянціна Маслава, для рускай мовы ў Беларусі характэрны моцны ўплыў нацыянальнай мовы[2], што выяўляецца ў наступных фактах:
- Фанетыка: пад уплывам беларускай мовы ў рускай мове можна пачуць фрыкатыўнае [г], цвёрдае [ч], «цеканне» — ужыванне [ц'] замест мяккага [т'], цвёрдае [р] замест мяккага [р']. Беларусам амаль непадуладная рэдукцыя галосных, іх гаворка характарызуецца зменай акцэнталагічных форм і іншымі асаблівасцямі фанетыкі[2]. Сюды ж адносяць «дзеканне» (звонкая афрыката [дз] на месцы мяккага [д] і [тс] на месцы мяккага [т]), гук [г] — фрыкатыўны, цвёрды [ч] і цвёрды [р] у выпадках перад ётаванымі галоснымі [е], [і], [я]. Часта адзначаецца «яканне»[4].
- Марфалогія: у кіраванні — пойти додому замест пойти домой; у формаўтварэнні — куплять вместо покупать, снить вместо приснилось; формы роду ў прыналежных займеннікаў, нарматыўныя для беларускай мовы — ихний, ейный, евоный[4].
- Лексіка: жыхары краіны ў рускай мове ўжываюць запазычанні з беларускай, напрыклад, жонка (жена), хлопец (парень, мальчик), грошы (деньги), гарэлка (водка), сябры (друзья), добра (хорошо) бульба (картофель), хата (дом), рабить (работать), вежа (башня), шуфлядка (выдвижной ящик), палац (дворец), бурак (свекла), листапад (ноябрь), буська (поцелуйчик), калыханка (колыбельная), кветка (цветок)[4][1].
Remove ads
Ужыванне
Падобныя рысы ў рускай мове характэрныя як для людзей з невысокім узроўнем адукацыі, так і для грамадска значных фігур: палітыкаў, кіраўнікоў рознага ўзроўню і гэтак далек. Алена Глінка прывяла такі прыклад, калі ў рускай прамове тэлевядучага ў праграме, прысвечанай поспехам Белкаапсаюза, прагучала фраза «Какие белорусские прысмаки вы к нам принесли?». Тут ужыванне беларускага «прысмакі» замест рускага «вкусности» дало большую яркасць і экспрэсіўнасць[4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads