Бенядзікт Дабшэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бенядзікт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[4] або на Жамойці[5] — 1794) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
У 1739 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.
Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 1772—1773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 1773—1774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 1792—1794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.
Погляды і працы
У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).
Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кеплера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».
Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads