Брацкая магіла (Славань)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Славань, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

На могілках пахаваны 184 воіна, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1943 гадах. У 1970 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

У ліпені 1941 года воіны Савецкай арміі стрымлівалі націск нямецка-фашысцкіх акупантаў. Вяртяючыся з баявога задання, адзін з савецкіх бамбардзіроўшчыкаў падвергся нападу фашысцкіх знішчальнікаў над в. Славань (7 ліпеня 1941 года). Самалёт быў падбіты немцамі. Лётчыкам і стралку ўдалося катапультавацца, але іх адразу накрыў варожы агонь. Самалёт рухнуў у балота ва ўрочашча Жарванок. Мясцовыя жыхары падабралі целы забітых і з пашанай пахавалі іх на мясцовых могілках.

Дакладнай даты вызвалення вёскі няма. Яна была вызвалена прыкладна 23-25 лістапада 115-й асобнай стралковай брыгадай генерал-маёра І. І. Саноўскага[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла в. Славань(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads