Брацкая магіла (Чэрнін)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў в. Чэрнін, Светлагорскі раён.

Хуткія факты Брацкая магіла, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

5 ліпеня 1941 года быў захоплены райцэнтр — пасёлак Парычы. Пасля гэтага нямецкія разведвльныя механізаваныя атрады з’явіліся ў в. Чэрнін. Акупіравана вёска была да 24 ліпеня 1941 года. Аднак да 28 ліпеня 66-ы стралковы корпус вызваліў Чэрнін. У хуткім часе вёску акупіравалі другі раз (да канца ліпеня 1941 года). Вызвалена вёска 27 лістапада 1943 года гвардзейцамі 38-й дывізіі, але 20 снежня зноў захоплена ворагам. Канчаткова вёска Чэрнін вызвалена падчас беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» 24 чэрвеня 1944 года воінамі 69-й і 44-й гвардзейскімі дывізіямі. У баю каля Чэрніна вызначыўся батальён 237-га стралковага палка маёра І. І. Каваленкі. Сам афіцэр быў адзначаны ордэнам Суворава ІІІ ступені. Палкаводчыя ордэны за прарыў нямецкай абароны каля Чэрніна атрымалі таксама камандзір батальёна 237-га стралковага палка капітан Д. В. Багданаў і камандзір батальёна 120-га стралковага палка капітан Н. А. Цібізаў.

Зараз у цэнтры вёскі пахавана 976 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні раёна і вёскі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Брацкая магіла аг. Чыркавічы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads