Брэдлі Уігінс
брытанскі велагоншчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Брэдлі Марк Уігінс (англ.: Bradley Marc Wiggins; нар. 28 красавіка 1980, Гент, Бельгія) — брытанскі трэкавы і шашэйны велагоншчык, значную частку кар’еры выступаў за «Team Sky». Пяціразовы алімпійскі чэмпіён (чатыры разы на трэку і адзін раз на шашы), сяміразовы чэмпіён свету на трэку, чэмпіён свету на шашы і пераможца Тур дэ Франс 2012 года. Камандор ордэна Брытанскай імперыі (CBE), рыцар-бакалаўр з 2013 года. 28 снежня 2016 года Брэдлі Уігінс паведаміў пра завяршэнне кар’еры спартсмена. Уігінс з’яўляецца самым тытулаваным па колькасці алімпійскіх узнагарод спартсменам Вялікабрытаніі.
Remove ads
Зноскі
- Longmore A. Bradley Wiggins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #137402902 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads