Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасціmap
Remove ads

Брэ́сцкі дзяржа́ўны абласны́ цэнтр маладзёжнай тво́рчасці — шматпрофільная ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Брэсце.

Хуткія факты Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаваны ў 1940 годзе як Дом піянераў. З 1976 года — абласны Палац піянераў і школьнікаў, з 1992 — абласны Цэнтр маладзёжнай творчасці. Сучасную назву носіць з 2002 года[1].

Структура і дзейнасць

У цэнтры працуюць аддзелы: выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізацыйна-творчай работы, мастацкага выхавання, тэхнічнай творчасці і краязнаўчай работы, спартыўна-масавай работы, інфармацыйна-метадычны, а таксама аддзел па супрацоўніцтве з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі[1].

Творчыя калектывы

На базе цэнтра дзейнічаюць калектывы са званнем «узорны» і «народны»[1]:

  • «Узорныя»: ансамблі спартыўнага бальнага танца «Вікторыя», народнага танца «Крынічка», эстраднага танца «Прэстыж», эстрадная студыя «Тара-рам», лялечны тэатр «Церамок», студыя эстэтычнага выхавання «АКіян».
  • «Народныя»: ансамбль народных інструментаў «Скарбонка», тэатр-студыя «Раёк», студыя выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Вясёлка», каманда КВЗ «Што б там ні было», літаратурна-паэтычная студыя «Спадчына».

Мерапрыемствы

З 2003 года ў цэнтры штогод праходзіць абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод», які аб'ядноўвае аматараў побытавых танцаў, абрадавых і пасляабрадавых песень, паэзіі і музыкі. Установа таксама праводзіць міжнародныя калядныя сустрэчы, фестывалі дзіцяча-юнацкай творчасці «Мы — разам», абласныя выстаўкі «Вясёлкавы калейдаскоп» і іншыя[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads