Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту — прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова ў Брэсце. Ліцэй рыхтуе кваліфікаваных спецыялістаў для патрэб чыгуначнага транспарту па розных спецыяльнасцях: праваднікоў, касіраў, электрыкаў, манцёраў пуці, рамонтнікаў і іншых[1].

Хуткія факты Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі[1].

На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася Брэсцкае чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года[1].

Вучылішча рыхтавала спецыялістаў па прафесіях: памочнік машыніста паравозаў, слесар па рамонце вагонаў і аўтатармазоў, дзяжурны па станцыі, слесар па рамонце паравозаў. Кантынгент установы складалі выхаванцы дзіцячых дамоў і моладзь вольнага прыёму з 4-7 класамі адукацыі. Тэрмін навучання складаў два гады. Усяго Брэсцкае ЧВ-7 выпусціла 1685 рабочых[1].

У 1955 годзе ЧВ-7 пераўтворана ў Брэсцкае тэхнічнае вучылішча № 10 з тэрмінам навучання ад дзесяці месяцаў да двух гадоў. ТВ-10 рыхтавала рабочых па спецыяльнасцях: дарожны майстар, брыгадзір шляху, электраманцёр СЦБ, дзяжурны па станцыі, каваль свабоднага кавання. Усяго было выпушчана 1045 рабочых[1].

У 1961 годзе ТВ-10 рэарганізавана ў ДПТВ-27, якое падрыхтавала з 1962 па 1970 гады 2848 спецыялістаў па прафесіях: праваднік, манцёр, аўтаслесар, памочнік машыніста цеплавоза, каваль, слесар, мантажнік[1].

У 1969 годзе ДПТВ-27 пераўтворана ў Брэсцкае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 (СПТВ-27) з 3-х і 4-х гадовым тэрмінам навучання па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных працоўных з агульнай сярэдняй адукацыяй па спецыяльнасцях: дзяжурны па станцыі, аўтаслесар, электраманцёр кантактнай сеткі, памочнік машыніста цеплавоза, электраманцёр СЦБ, аглядчык-рамонтнік вагонаў, брыгадзір шляху. У той жа час у вучылішчы ішла падрыхтоўка спецыялістаў на базе сярэдняй адукацыі[1].

У 1984 годзе Брэсцкае СПТВ-27 чыгуначнага транспарту рэарганізавана ў Брэсцкае ПТВ-27 чыгуначнага транспарту з падрыхтоўкай кадраў на базе няпоўнай сярэдняй адукацыі (9 класаў) і поўнай сярэдняй адукацыі. У 2000 годзе ПТВ-27 перайменавана ў Брэсцкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту. 17 лістапада 2003 года перайменавана ў Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту[1].

8 лютага 2008 года Брэсцкае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 27 чыгуначнага транспарту перайменавана ў Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту[1].

Remove ads

Выпускнікі

Усяго за сваю гісторыю ліцэй выпусціў больш за 18 тысяч спецыялістаў. Сярод выпускнікоў ёсць узнагароджаныя ордэнамі «Знак Пашаны»: Павел Іосіфавіч Піліпчук — выпускнік 1948 года; Васіль Рамановіч Гілеціч, Мікалай Генадзевіч Забельскі — выпускнікі 1951 года; «Ордэнам Леніна»: Іван Іванавіч Маркавіч — выпускнік 1947 года[1].

Многія выпускнікі ўзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць»: Аляксей Рыгоравіч Ніканюк, Анатоль Аляксандравіч Паўлючук, Васіль Васільевіч Пракапюк, Іван Сямёнавіч Ліпко; медалём «За доблесную працу»: Васіль Сямёнавіч Шацілавіч — выпускнік 1946 года, Анатоль Мікітавіч Мышленік, Уладзімір Яфімавіч Кавалеўскі — выпускнікі 1950 года, Уладзімір Аляксеевіч Сідарук — выпускнік 1956 года. Некаторыя выпускнікі ўдастоены звання «Ганаровы чыгуначнік»: Г. Ф. Ільяшэвіч, М. В. Круглей, Н. М. Грыцук, В. Р. Гілеціч, М. А. Храпун[1].

Трэба адзначыць, што ў Брэсцкім чыгуначным каледжы ў якасці выкладчыкаў працуе шмат былых выпускнікоў ліцэя. У Брэсцкім аддзяленні Беларускай чыгункі амаль 80 % работнікаў — гэта выпускнікі ліцэя[1].

Remove ads

Кіраўнікі

  • 1944 — Э. М. Сідлер;
  • 1944—1951 — Ф. П. Пятроўскі;
  • 1951—1954 — С. М. Чмыхуноў;
  • 1954—1960 — А. С. Даніловіч;
  • 1960—1977 — Л. М. Абаротаў;
  • 1977—1984 — А. А. Камялькоў;
  • 1984—1989 — В. М. Меліхаў;
  • 1989—1995 — П. Н. Нярода;
  • 1995—2005 — А. П. Прымак;
  • 2005—2007 — В. П. Захарчук.
  • З 2007 года — Фёдар Гаўрылавіч Сілюк.

Інфрастурктура

Для навучэнцаў створана база для заняткаў спортам і адпачынку: спартыўная зала, цір, дыскаклуб. Працуюць гурткі тэхнічнай творчасці, мастацкай самадзейнасці, студыя эстраднай песні. Кожны год вясной мемарыяльны атрад вучылішча нясе Ганаровую вахту Памяці ля вечнага агню Славы ў Брэсцкай крэпасці-герой.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads