Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка — помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX ст. у Магілёве па вул. Ленінская, 50. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Гісторыя
Будынак пабудаваны ў 1904—06 гг. архітэктарам Пятром Георгіевічам Камбуравым у эклектычным стылі як аддзяленне Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка.
Архітэктура
Будынак уяўляе сабой мураваны сіметрычны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе і пілястрамі карынфскага ордара паміж імі. Першы паверх руставаны, з прамавугольнымі вокнамі. Сцены рызаліта завяршае дэкарыраваны атык. Галоўны ўваход, які знаходзіўся ў левай частцы будынка, быў падкрэслены магутным парталам з карынфскім пілястрам і трохвугольным франтонам. Тэрыторыя банка была абкружаная мураванай сценкай (захавалася часткова). У комплекс уваходзілі таксама два жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). Планіроўка традыцыйная для банкаўскіх устаноў. Па восі на другім паверсе размешчаная аперацыйная зала. Абапал калідораў згрупаваны службовыя памяшканні.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў)
- Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка (Магілёў) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads