Бэз 'Вера Харужая'
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэз 'Вера Харужая' (Syringa 'Vera Khoruzhaya') — сорт роду Бэз (Syringa).
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі.
Remove ads
Гісторыя
Гэты сорт з’яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. Бібікавай[1]. Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ у 1964 годзе і названы ў гонар Веры Харужай, падпольшчыцы часоў Вялікай Айчыннай Вайне, якая загінула ў 1942 годзе[1].
Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук[1].
Remove ads
Батанічнае апісанне
Суквецці |
Кусты гэтага сорта сярэднерослыя, разгалістыя. Лісце сэрцападобнае, сярэднезялёнае.
Бэз 'Вера Харужая' ставіцца да V-й каляровай групы — ружаватыя бэзы. Падоўжаныя бутончыкі маюць яркую бэзавую афарбоўку. Пры распусканні кветка становіцца бэзава-ружовай, а па цэнтральнай жылцы кожнага пялёстка расцякаюцца блакітныя цені. Самі пялёсткі бліскучыя, падоўжаныя, адгінаюцца вонкі, нагадваючы кветкі гіяцынту. Дыяметр кветак можа дасягаць 30 міліметраў[1].
Кветкі сабраны ў суквецці-мяцёлкі ў форме пышных пірамід шырынёй да 19 сантыметраў, яны маюць доўгія адгалінаванні, месцамі перарываюцца, з-за чаго глядзяцца асабліва ажурна. Вышыня суквеццяў да 35 сантыметраў[1].
Распускаецца штогод у сярэдзіне сезону цвіцення бэзу і багата цвіце да 20 дзён[1].
Водар сорта 'Вера Харужая' вельмі далікатны і прыемны[1].
Remove ads
Выкарыстанне
![]() | ||||||||||
Паштовая марка Беларусі |
Добры для салітэрных пасадак, таксама рэкамендуецца ў групе[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads