Бюст Марка Шагала (Лёзна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бюст Марка Шагала — помнік у гарадскім пасёлку Лёзна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца побач з будынкам Лёзненскага ваенна-гістарычнага музея.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню памяць пра знакамітага мастака Марка Шагала была ўвекавечана ў г. п. Лёзна ў 2002 годзе. На будынку раённага Дома культуры была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка. На ёй было пазначана, што на гэтым месцы знаходзілася сядзіба сям’і, родам з якой быў Марк Шагал.
5 лістапада 2013 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця бюста знакамітаму мастаку. Такі падарунак жыхарам Лёзненшчыны зрабілі віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Азат Тарасян, архітэктар Яўген Кузняцоў. На ўрачыстай цырымоніі было адзначана, што пры стварэнні агульнай кампазіцыі памятнага месца былі выкарыстаны камяні з падмурка хаты, дзе жыла сям’я дзядзькі Марка Шагала.
Remove ads
Літаратура
- Бондарава, Т. Вяртанне Майстра: у Лёзне адкрыты бюст Марка Шагала / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2013. — 3 снеж. — С. 8.
- Крупица, Н. Шагал в Лиозно / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2013. — 9 нояб. — С. 3.
- Похолкина, Ю. Памятник Шагалу — в центре Лиозно / Ю. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2013. — 9 лістап. — С. 1-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads