Вадзім Віктаравіч Дзямідчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Віктаравіч Дзямідчык (нар. 25 жніўня 1972, г. Мінск) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі, біяфізікі, біяінжынерыі і фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
Remove ads
Біяграфія
Выпускнік біяфака 1994 года, скончыў у 1997 годзе аспірантуру БДУ, у 1998 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 2011 годзе — доктарскую дысертацыю (яна была прызнана найлепшай па прыродазнаўчых навуках па ацэнцы ВАК Беларусі).
У 1997 годзе пасля завяршэння аспірантуры пачаў кар’еру ў якасці выкладчыка БДУ. У перыяд з 2000 па 2011 год працаваў навуковым супрацоўнікам Універсітэта Кембрыджа, а затым лектарам і кіраўніком другога года навучання ва Універсітэце Эсекса. З 2011 года — загадчык кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ.
У 2011 годзе быў абраны асацыяваным членам Брытанскай акадэміі вышэйшай адукацыі[2].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
За час працоўнай дзейнасці кіраваў больш як 40 навуковымі праектамі ў Беларусі, Вялікабрытаніі і Расійскай Федэрацыі, а таксама з’яўляўся навуковым кіраўніком больш чым 60 студэнтаў і аспірантаў.
Аўтар каля 300 навуковых прац, уключаючы артыкулы ў Nature, Plant Cell і Annual Reviews of Plant Biology, манаграфій у выдавецтве Springer. Па сістэме Google Scholar колькасць цытаванняў аўтара складае 6272. З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі шэрагу міжнародных навуковых часопісаў, сакратаром экспертнага савета № 34 (фізіка-хімічная біялогія) ВАК Беларусі. Узначальвае навукова-тэхнічную секцыю экспертнага савета № 1 па прыродазнаўчых навуках ДКНТ Беларусі[3].
Remove ads
Зноскі
- Біяфак 3.0. Вадзім Дзямідчык распавёў пра новыя кірункі ў развіцці біялагічнага факультэта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 10 верасня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads