Вазапісец Нацана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вазапісец Нацана
Remove ads

Вазапісец Наццана (англ.: Nazzano Painter, ням.: Nazzano-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец, працаваў у Фалерыях у сярэдзіне 4 стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы. Умоўная назва паходзіць ад сучаснага італьянскага горада Наццана.

Хуткія факты Вазапісец Нацана, Род дзейнасці ...
Thumb
Малюнак Афіны і Пасейдона на кратары з валютамі вазапісца Нацана. Каля 360 г. да н. э. Луўр. Парыж

Вазапісец Наццана — адзін з нямногіх вазапісцаў-фаліскаў, чыя ідэнтыфікацыя работ надзвычай выразная, дзякуючы асаблівай манеры майстра. Па яго стылю адчуваецца ўплыў такіх афінскіх мастакоў, як вазапісец Мелеагра і вазапісец Энамая (некаторыя даследчыкі нават мяркуюць, што і сам вазапісец Наццана мог быць не этрускам, а грэкам, які прыбыў з Афін[1]). Вазапісец Наццана часта выкарыстоўваў іх тэхніку драпіроўкі адзення. Вазы рознага перыяду вазапісца Наццана адрозніваюцца ўпарадкаванасцю фігур або, наадварот, поўнай іх хаатычнасцю.

Remove ads

Вядомыя працы

  • кратар з валютамі з выявай Афіны і Пасейдона, цяпер у Луўры. Экспанат CA 7426[2].
  • кратар-кілікс 1970.487 у Бостанскім мастацкім музеі. На баку А вазы намаляваная Тэлефа, што пагражае малому Арэсту ў прысутнасці цара Агамемнана[3]. На баку В — Дыяніс і Арыядна стаяць паміж двума сатырамі  (руск.), якія скачуць. Артур Дэйл Трендал лічыў, што матыў кратара мог быць навеяны п’есай Эўрыпіда «Тэлеф»[4].
  • кратар-кілікс: Захоп Троі ахейцамі, Нацыянальны музей Віла Джулія[5].
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads