Вайсковыя могілкі (Грышына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў вёсцы Грышыне Расонскага раёна Віцебскай вобласці. У воінскім захараненні знаходзяцца астанкі 600 салдат і афіцэраў, партызан.

Хуткія факты Вайсковыя могілкі ў Грышыне, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

У студзені 1944 года за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Грышына ў васьмі магілах былі пахаваны 161 воін і 6 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецкіх войскаў або памерлі ад ран у шпіталі, што размяшчаўся ў вёсцы.

Пазней тут былі перапахаваны воіны, якія раней былі пахаваны ў вёсках Ільіно, Лісіцы, Мурагі, Галубова, Ніўё, Нізінкі, Антонава, Залешчанкі, Навасельцы, Мамолі, Клюшкова і іншых.

У 1978 годзе на могілках быў пастаўлены мемарыял, які ўяўляў бетонную стэлу вышынёй 2,5 м і 8 надмагільных пліт[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads