Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін (руск.: Валенти́н Лавре́нтьевич Я́нин; 6 лютага 1929, Вятка — 2 лютага 2020, Масква) — савецкі і расійскі гісторык, археолаг. Акадэмік АН СССР (1990; членкар з 1966). Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1965), загадчык кафедры археалогіі МДУ (1978—2016). Кіраўнік Наўгародскай археалагічнай экспедыцыі (1962—2020).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў кафедру археалогіі гістарычнага факультэта МДУ у 1951 годзе. У 1966 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, у 1990 годзе — сапраўдным членам РАН. З 1991 да 2001 гг. быў членам Прэзідыума РАН, з 2001 г. — дарадца Прэзідыума РАН. З 1996 г. па 2003 г. займаў пасаду старшыні Расійскага Дзяржаўнага навуковага фонду (РДНФ). У 1978—2015 гадах з’яўляўся загадчыкам кафедры археалогіі. Заслужаны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.
Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі ім распрацаваны метадычныя прыёмы комплекснага крыніцазнаўства, якое абапіраецца на аналіз разнастайных крыніц: пісьмовых, археалагічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў, помнікаў мастацтва. На аснове аналізу гэтых крыніц В. Л. Яніным узноўлены гісторыя грашова-вагавых сістэм Русі, палітычных інстытутаў і прынцыпаў фарміравання дзяржаўнага ладу Вялікага Ноўгарада, вотчыннай сістэмы Наўгародскай зямлі; распрацавана тапаграфія сярэднявечнага Ноўгарада. Першым пачаў выкарыстоўваўць берасцяныя граматы як гістарычную крыніцу.
Remove ads
Зноскі
- Янин Валентин Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads