Валянціна Валянцінаўна Аколава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Валянцінаўна Аколава (25 ліпеня 1954, в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 2013, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Полацкае музычна-педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны, працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973—1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977—1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб’яднання «Палімір» (1979—1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1986 гадах працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987—1988 — літкансультантам газеты «Знамя юности».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986 г.
Памерла 24 снежня 2013 года ў Мінску. Пахавана на Заходніх могілках Мінска, участак 27, рад 23, месца 17[1].
Remove ads
Творчасць
Пачала пісаць вершы ў 8-гадовым узросце, паэтычны дар пераняла ад песеннага таленту сваёй маці. Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.
Паэзія Аколавай вызначаецца лірызмам, спавядальнасцю, сувяззю з фальклорам (выкарыстанне фальклорных матываў і вобразаў, народна-песеннай стылістыкі).
Працавала як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads