Валянціна Васілеўна Пархоменка
беларуская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Васілеўна Пархоменка, у шлюбе Казак (нар. 2 студзеня 1956, Каменка, Гомельская вобласць) — беларуская спявачка.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1975 годзе Гомельскае музычнае вучылішча, пасля — Мінскі інстытут культуры.
З 1975 года артыстка Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР, у 1981—1991 гадах — салістка Беларускага тэлебачання і радыё, разам з мужам Аляксандрам — салістка ансамбля народнай музыкі «Жывіца».
Адна з падпісантаў так званага «ліста дваццаці васьмі» 1986 годзе.
У 1990 годзе з сям’ёй пераехала ў ЗША.
Remove ads
Творчасць
Любоў да беларускага фальклору і песні пераняла ад сваёй бабулі з Усходняга Палесся (у тым ліку песня «Із пад каменя…»). Мае незвычайны вакальны дыяпазон — лірычнае сапрана, які называлі «залатым голасам» Беларусі. Аглядальнік New York Times, сам вядомы амерыканскі блюзавы спявак 1920-1930-х гадоў, называў спявачку «Bessie Smith of Belarus».
Разам з мужам Аляксандрам падарожнічалі па Беларусі, запісвалі народныя песні, спявалі іх («Шэрая лашадачка», «Цвіце чарамшына», «У цёмным лесе гаманіна», «Прымакі» і іншыя), як і свае аўтарскія («Зямля мая», «Азёры»), а таксама лірычныя песні беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, Э. Ханка, Л. Захлеўнага і іншых.
Сямейны ансамбль гастраляваў па Беларусі, у складзе творчых груп у ГДР, на Мадагаскары, Маўрыкіі. Выступаў на прэстыжных пляцоўках, такіх як Лінкальн-цэнтр, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Кліўлендская Нацыянальная опера, Detroit Symphony (дырыжор Леанард Слаткін), на дабрачынных ініцыятывах, прысвечаных дапамозе дзецям Чарнобыля і іншых. Місія ансамбля — садзейнічанне культурнаму ўзаемаразуменню праз мастацтва.
Таксама Валянціна і Аляксандр выступаюць з лекцыямі на семінарах і сімпозіумах.
Разам з мужам і дачкой стварыла Kozak Family Trio[1].
Remove ads
Узнагароды
- Лаўрэатка 7-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1983)
- Заслужаная артыстка БССР (1985)
- Залаты медаль і званне «Лепшага выканаўцы еўрапейскага фальклору» Міжнароднага фестывалю радыёпраграм «Браціслава-1987»
- Гран-пры Міжнароднага конкурсу вакалістаў у ЗША.
Сям’я
Муж — Аляксандр Казак, родам Хатыніч на Заходнім Палессі.
Дачка — Вольга (Olyia), яшчэ падчас навучання (фартэпіяна, цымбалы) у мінскім вучылішчы імя Ахрэмчыка, удзельнічала ў некаторых канцэртах з бацькамі, у сваім першым туры была дзесяцігадовай. Пасля пераезду ў ЗША ў 1990 годзе, навучалася музыцы, танцу, акцёрскаму майстэрству, скончыла бард-каледж, атрымала ступень магістра навук у галіне міжнародных медыя Джорджтаўнскага ўніверсітэту. Вольга робіць самастойную музычную кар’еру, стварае песні, піша музыку, удзельнічае ў конкурсах.[2][3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads