Валянціна Уладзіміраўна Абразова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Уладзіміраўна Абразова (29 сакавіка 1957, Асінторф, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — біятланістка, трэнер па біятлоне. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Хуткія факты Валянціна Абразова, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

У 1980 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК), кафедру лыжнага і стралковага спорту.

На першым у гісторыі чэмпіянаце СССР сярод жанчын у сакавіку 1979 года ў горадзе Губаха Пермскай вобласці заваявала два бронзавыя медалі — у спрынце на дыстанцыі 5 км і ў эстафеце 3х5 км у складзе зборнай Беларускай ССР.

У 1989 годзе стала пераможцай каманднай гонкі, упершыню праведзенай у рамках чэмпіянату СССР, разам з ёй пераможцамі сталі Галіна і Алена Баймаковы і Венера Чарнышова.

Пасля заканчэння спарціўнай кар’еры перайшла на трэнерскую працу. Працуе трэнерам-выкладчыкам у СДЮСШАР па біятлоне г. Нефцеюганска[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads