Ванда Фердзінантаўна Януковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ванда Фердзінантаўна Януковіч (нар. 21 чэрвеня 1948, в. Пятровічы, Пастаўскі раён Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 чэрвеня 1948 года ў в. Пятровічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Чырвоны сцяг» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, старшынёй выканкама Воцкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна. Была старшынёй раённай планавай камісіі выканкама Пастаўскага раённага Савета народных дэпутатаў. Займала пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн Пашаны,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ЯНУКОВИЧ ВАНДА ФЕРДИНАНТОВНА Архівавана 2 верасня 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads