Васіль Іванавіч Саламярэцкі

(пам. 1540) намеснік магілёўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Іванавіч Саламярэцкі (? — да 8.9.1540) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Remove ads

Біяграфія

Васіль Іванавіч — першы гістарычна вядомы князь Саламярэцкі[заўв 1]. Пра яго бацькоў дакладна вядома толькі тое, што маці была дачкой Аляксандра Васілевіча Чартарыйскага.

Вядомы з 1510 года, калі атрымаў з гаспадарскага скарбу 20 коп грошаў і 14 локцяў аксаміту. Дзяржаўца кернаўскі ў 1512, магілёўскі з 1520 года (пацверджана ў 1522). У 1528 годзе выстаўляў у войска ВКЛ 15 коннікаў.

Заснаваў мужчынскі манастыр у Саламярэччы.

Меў маёнткі: Саламярэчча (Старое Саламярэчча), Саламярэцкі Гарадок (Сёмкаўскі Гарадок), Плешчанічы, Будынічы, Прылепы (Менскі павет); Домжарычы (Аршанскі павет); Асташын (з 1525, Новагародскі павет).

У шлюбе з Ганнай Іванаўнай з Уладыкаў (пам. 1560) нарадзіліся сыны Уладзімір, Фёдар, Іван, Андрэй, Багдан, дочкі Алена, Марына, Барбара, Ганна.

Remove ads

Заўвагі

  1. Юзаф Вольф дае Васілю Іванавічу бацьку Івана Васілевіча і брата Багдана Іванавіча[11]. Наталля Сліж удакладняе, што Іван Васілевіч у 1501 годзе абараняў Мсціслаў ад маскоўскіх войскаў[12]. Аднак Кшыштаф Пяткевіч паказаў, што Іван Васілевіч і Багдан Іванавіч не фіксуюцца гістарычнымі крыніцамі — Іван Васілевіч апісаны толькі даўнімі польскімі генеолагамі, а Багдан Іванавіч вядомы з фальсіфікаванага дакумента князя Канстанціна Астрожскага. Паводле Пяткевіча, правобразамі Івана Васілевіча і Багдана Іванавіча Саламярэцкіх былі іх пазнейшыя рэальныя цёзкі — мсціслаўскі староста Іван Васілевіч і яго сын крычаўскі староста Багдан Іванавіч[13].
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads