Васіль Міхайлавіч Байкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіль Міхайлавіч Байкоў (нар. 28 мая 1953, в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Васіль Міхайлавіч Байкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, аграном-арганізатар.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам саўгаса «Камаровічы» Петрыкаўскага раёна. Працаваў галоўным аграномам саўгаса «Віцебскі», сакратаром парткама, дырэктарам саўгаса імя У. П. Краева Віцебскага раёна. Займаў пасады старшыні Віцебскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыні Віцебскага райвыканкама, намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Быў старшынёй Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads