Васіль Пракопавіч Жураўлёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Пракопавіч Жураўлёў (27 мая 1931, вёска Раздзел 2-гі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць —) — беларускі крытык і літаратуразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1956 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук.
Выступае ў друку ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» т. 1-2 (1964—1966). «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» т.2 (1969). «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар калектыўных прац «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (разам з П. Дзюбайлам і М. Луферавым, 1967). «Пытанні паэтыкі» (разам з Я. Шпакоўскім і А. Яскевічам, 1974), аўтар манаграфіі « Структура твора» (1978).
Remove ads
Прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (2002) — за кнігу «У пошуках духоўных iдэалаў: На матэрыяле беларускай лiтаратуры ХIХ — пачатку ХХ ст.»
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads