Вацлаў Ян Томашак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́цлаў Ян Кршці́таль То́машак (чэшск.: Václav Jan Křtitel Tomášek, ням.: Johann Wenzel Tomaschek; 17 красавіка 1774, Скутач, — 3 красавіка 1850, Прага) — чэшскі кампазітар, піяніст, педагог.
Remove ads
Творчасць
Творчасць Вацлава Томашака вызначыла пераход ад класіцызму да рамантызму ў чэшскай музыцы. Стваральнік новых фартэпіянных жанраў: лірычных эклог, рапсодый, дыфірамбаў, якія паўплывалі на развіццё лірычнай фартэпіяннай мініяцюры Ф. Мендэльсона, Ф. Шуберта, Р. Шумана. У яго творчасці вылучаюцца вакальныя творы (на словы Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гейнэ), месы і рэквіемы. Сярод іншых твораў: 2 оперы, у т.л. «Серафіна» (паст. 1811); З сімфанічныя ўверцюры для аркестра; 2 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, аргана, шклянога гармоніка і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads