Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы венгерскай арміі, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, сярод якіх была Венгрыя, выкарыстоўваліся на прымусовых работах па адбудоўле гаспадаркі разам з цывільнымі венгерскімі грамадзянамі. Іх трымалі ў спецыяльных лагерах у заходніх рэгіёнах СССР пераважна ва Ўкраіне і Беларусі. Як правіла венграў трымалі асобнымі аддзяленнямі ў адных лагерах з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.
Remove ads
Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССР
Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[1]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Remove ads
Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі Беларусі
На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[2]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[3]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. Так ў Магілёве згодна Мемарыяльнаму спісу венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах, была зарэгістравана смерць Яноша Фодора ў 1945 г. ў спецшпіталі 3161[3].
Remove ads
Рэпатрыяцыя і вызваленне
У 1946 г. пачалося вызваленне першых груп зняволеных венграў, якіх вярталі на Радзіму па хадатайніцтву ўрада Ферэнца Надзя. У пачатку 1950-х гг., асабліва пасля смерці Сталіна былі вызвалены астатнія ваеннапалонныя і цывільныя венгры. Гісторыкі маюць розныя ацэнкі таго сколькі венграў пабывалі ў лагерах НКУС у 1944-1955 гг[4]. (ёсць напр, ацэнкі, што падчас дэсталінізацыі было взывалена 10 тыс. чал[5].), але відавочна яны былі самай буйной нацыянальнай групай пасля немцаў.
Зноскі
- ЦХИДК. Ф.1п, оп. 32-6, д.2, л.8-9.
- В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные Архівавана 15 жніўня 2022.// Белгазета 17.09.2001, №36 (302)
- Мемарыяльны спіс венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах(недаступная спасылка)
- Tamás Stark. Ethnic Cleansing and Collective Punishment: Soviet Policy Towards Prisoners of War and Civilian Internees in the Carpathian Basin» in: «Ethnic Cleansing in Twentieth-Century Europe. (2003)
Remove ads
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads