Войцех Манівід

(пам. 1420-я) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войцех (Альберт[4]) Манівід (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (13961413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».

Хуткія факты Войцех Манівід, 1-ы ваявода віленскі ...
Remove ads

Імя

Імя Манвід, Манівід — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[5].

Першая аснова Man- звязаная з літоўскім manyti "думаць, меркаваць", другая — з літоўскім iš-vysti "убачыць" (iš-vydo "убачыў"). Імя значыла "Думны і зоркі" (шмат думае, далёка бачыць).

Жыццяпіс

Выступаў у шэрагу асоб, якія ў 1387—1389 гадах паручыліся за Грыдку Канстанцінавіча[6].

Сын Гайлігіна (Кайлікіна), брат Юрыя Гедыгольда (Гедгаўда). Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой смаленскага князя Святаслава Іванавіча, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).

Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.

Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Яшчэ да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.

Remove ads

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160, 459, 541.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125352562'></a>
  2. Па традыцыі імя Альберт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.
  3. T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
  4. Prochaska, A. Rokosz Hryćka Konstantynowicza 1387—1390 // Kwartalnik historyczny. — 1908. — R. 22. — S. 395.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads