Вольга Яфімаўна Фадзеева
Актрыса тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Яфімаўна Фадзеева (нар. 15 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская і расійская актрыса .
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 15 кастрычніка 1978 года ў Мінску.
Бацькі Вольгі Фадзеевай — артысты балета. Вольга таксама хацела стаць балерынай, але яе не прынялі ў харэаграфічнае вучылішча, яна паступіла ў тэатральны ліцэй.
У сярэдзіне 1990-х гадоў паступіла ў Беларускую акадэмію мастацтваў. Падчас вучобы рэжысёр Барыс Луцэнка запрасіў Вольгу на галоўную жаночую ролю ў спектаклі тэатра імя М. Горкага «Гамлет», дзе адбыўся яе дэбют на тэатральнай сцэне. У 1999 годзе галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Валерый Раеўскі запрасіў Вольгу ў тэатр у ліку некалькіх выпускнікоў Акадэміі мастацтваў. З 1999 года працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Таксама здымалася ў кіно. Першай работай была эпізадычная роля ў фільме «Зорка Венера» (2000). Вядомасць прынёс серыял «Салдаты», дзе Вольга Фадзеева сыграла галоўную жаночую ролю.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 ліпеня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads