Вуліца Мележа (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Мележа (Мінск)map
Remove ads

Вуліца Мележа — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Першапачаткова называлася Турнірнай вуліцай, у 1977 годзе названа ў гонар Івана Паўлавіча Мележа (1921—1976), народнага пісьменніка Беларусі. Вуліца пачынаецца ад скрыжавання вуліц ВалгаградскаяЯ. Коласа — Лагойскі тракт, перасякае вул. Усходнюю і ўпіраецца ў вул. Л. Бяды. Забудова вуліцы ўяўляе сабой спалучэнне жылых дамоў і шматпавярховых бізнес-центраў.

Хуткія факты Вуліца Мележа Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Славутасці вуліцы Мележа

  • Бізнес-цэнтр «Парус» (Мележа, 1);
  • НДІ «Джяржстандарт» (Мележа, 3);
Thumb
Мемарыяльная дошка з надпісам: «На гэтым месцы знаходзіўся дом, у якім у 1941—1942 гг. размяшчалася канспіратыўная кватэра мінскага партыйнага падполля»
  • Мемарыяльная дошка падпольшчыкам, устаноўленая ў 1983 годзе на доме № 4, размешчаным на месцы, дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў дом (былая вул. Беламорская, 146), у якім знаходзілася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру ўтрымлівалі камуніст Іосіф Дзмітрыевіч Будаеў і Уладзімір Аляксандравіч Будай. I. Дз. Будаеў узначальваў тэрытарыяльную партыйную арганізацыю на вул. Беламорскай, адначасова ваенную работу Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б. На капспіратыўнай кватэры адбываліся сустрэчы сувязных, захоўваліся боепрыпасы, медыкаменты, папера, агітацыйная літаратура, фарбы, шрыфты[1].
  • Мемарыяльная дошка на доме № 4 з надпісам: «У гэтым доме жыў герой Савецкага саюза Барданаў Аляксандр Іванавіч» (з’явілася ў 2015 годзе).
Remove ads

Зноскі

  1. 237. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads