Выратавальны карабель НАСА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Выратавальны карабель НАСА
Remove ads

Выратавальныя караблі НАСА (англ.: NASA recovery ship) — гэта два судны, «MV Liberty Star» і «MV Freedom Star», якім было даручана вылоўліваць адпрацаваныя цвердапаліўныя ракетныя паскаральнікі (SRB) пасля запуску місій Спейс шатлаў (Space Transportation System). Хоць караблі належаць НАСА, яны эксплуатуюцца падрадчыкам касмічных аперацый United Space Alliance.

Thumb
«MV Liberty Star» і буксіруемы адпрацаваны паскаральнік з місіі STS-87

Акрамя сваіх звычайных місій па пошуку і эвакуацыі паскаральнікаў SRB Спейс шатлаў, караблі часам выкарыстоўваліся для іншых мэт. Пачынаючы з 1998 года караблі выкарыстоўвалі для буксіроўкі знешніх паліўных бакаў шатлаў са зборачнага завода «Michoud Assembly Facility» у Новым Арлеане (штат Луізіяна, ЗША) у будынак зборкі транспартных сродкаў у Касмічным цэнтры Кэнэдзі ў Фларыдзе. Караблі выконвалі аналагічныя задачы падчас выпрабаванняў ракеты Ares 1-X.

Thumb
Буксіруемы паскаральнік з місіі STS-114
Remove ads

Праектаванне і будаўніцтва

Абодва судна былі пабудаваныя на верфі Atlantic Marine Shipyard на востраве Форт-Джордж (штат Фларыда, ЗША), і перададзеныя ў студзені 1981 года іх першапачатковага ўладальніку, кампаніі United Technologies Inc. Яны прыводзяцца ў рух двума рухавікамі агульнай магутнасцю 2900 к.с. і здольныя буксіраваць груз вагой 27 000 кг.

Thumb
Прывадненне паскаральніка з місіі STS-124

На суднах былі ўсталяваны радары з дапамогай якіх можна было адсачыць "палёт" адпрацаваных паскаральнікаў SRB. Пасля аддзялення ад шатла, і зніжэння, спрацоўвала парашутная сістэма, і паскаральнік вертыкальна прывадняўся (каля 9 метраў паскаральніка заставалася над вадой). З-за асаблівасцяў канструкцыі, у вадзе паскаральнік плаваў у вертыкальным становішчы. Асноўная задача суднаў - знайсці паскаральнікі, паймаць іх, і прывезці у Касмічны цэнтар імя Кэнадзі (т.я. іх магчыма было выкарыстаць паўторна).[1] Для гэтага каманда вадалазаў герметызавала сопла паскаральніка прыладай «The Diver Operated Plug» (заглушка кіраваная дайверам), з дапамогай насосаў адкачвала з яго воду, і прымацоўвала да борта.

Remove ads

Пасля Спейс шатлаў

Пасля закрыцця праграмы Спейс шатлаў (Space Transportation System) і, такім чынам, праграмы вылаву паскаральнікаў, НАСА перадало абодва судны Міністэрству транспарту. Судна «MV Freedom Star» было закансервавана і ператворана ў навучальнае судна.[2]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads