Вікіпедыя на эсперанта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вікіпедыя на эсперанта (на эсперанта: Vikipedio en Esperanto) — раздзел Вікіпедыі на мове эсперанта. Адкрыты ў лістападзе 2001 года. Станам на май 2016 года ў раздзеле амаль 230 000 артыкулаў; тым самым раздзел займае 32-ю пазіцыю сярод усіх раздзелаў па гэтым параметры[1].
Remove ads
Статыстыка
Станам на 11 кастрычніка 2025 года раздзел Вікіпедыі на эсперанта змяшчае 376 368 артыкулаў. Зарэгістравана 242 662 удзельнікаў, з якіх 521 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, 12 удзельнікаў маюць статус адміністрарара. Агульная колькасць правак складае 9 188 279.
Гісторыя раздзела
Вікіпедыя на эсперанта была створана адным з актывістаў эсперанта-руха, Чакам Смітам (англ.: Chuck Smith), грамадзянінам ЗША, які ў той час працаваў добраахвотнікам у Ротэрдаме, у штаб-кватэры Сусветнай асацыяцыі эсперанта (UEA). Праект быў падтрыманы адным з заснавальнікам Вікіпедыі Браянам Віберам (Brion Vibber), які добра валодае мовай эсперанта. Пазней да праекта далучыўся іншы эсперантыст, сябра Джымі Вэйлза (англ.: Jimmy Wales), Арно Лагранж (фр.: Arno Lagrange), які доўгі час быў сцюардам у Вікіпедыі, а зараз з’яўляецца бюракратам і адміністратарам эсперантамоўнай Вікіпедыі[2].
Вялікае значэнне для папулярызацыі Вікіпедыі на эсперанта мела тое, што Чак Сміт асабіста ездзіў на маладзёжныя эсперанта-сустрэчы, расказваючы аб важнасці свабоднай энцыклапедыі для рассеянага моўнага грамадства з абмежаванымі рэсурсамі, якім з’яўляецца эсперанта-грамадства. Захавалася яго інтэрв'ю эсперанта-службе міжнароднага польскага радыё (Радыё Палонія) ад 28 красавіка 2002 года[3]. Пазней намаганні Чака Сміта падтрымалі і іншыя актывісты. На эсперанта былі выданы брашуры з кіраўніцтвам для карыстальніка Вікіпедыі-пачаткоўца (гл. раздзел «Літаратура»).
Удзельнікі эсперантамоўнай Вікіпедыі перакананы, што гэты раздзел асабліва добра адпавядае ідэалам свабоднай энцыклапедыі, таму што дазваляе носьбітам розных моў і культур сумесна працаваць над артыкуламі, робячы іх сапраўды нейтральнымі, што не заўсёды атрымліваецца ў раздзелах на этнічных мовах, дзе агульнапрызнаныя ў дадзенай культуры стэрэатыпы могуць фіксавацца ў энцыклапедычных артыкулах як факты. Акрамя таго, удзельнікі з розных краін ужываюць больш шырокае кола крыніц інфармацыі, практычна недаступнае карыстальнікам з якой-небудзь адной краіны. Гэтая ж перавага праяўляецца падчас праверкі краіназнаўчай інфармацыі, якую часта ажыццяўляюць удзельнікі з адпаведнай краіны, лепш знаёмыя з сітуацыяй.
Цікавым эфектам ранняй папулярнасці раздзела на мове эсперанта стала ўзнікненне раздзелаў на этнічных мовах, заяўкі на стварэнне якіх давалі мясцовыя эсперантысты. Напрыклад, вядома, што грузінскі раздзел быў створаны ў 2003 годзе паводле заяўкі тбіліскага эсперантыста Аўтандзіла Абуладзэ[4]. Заснавальнікам Чэшскай Вікіпедыі і першым яе актыўным рэдактарам стаў эсперантыст з Брно Міраслаў Малівец[5][6]. Эсперантысты з вопытам правак у эсперантыстскім раздзеле мелі непасрэднае дачыненне да стварэння ці ранняга развіцця рускага, асецінскга, чувашскага і, магчыма, іншых раздзелаў Вікіпедыі.
Вікіпедыя на эсперанта мае вялікае значэнне для эсперанта-грамадства. Абмеркаванне таго, што адбываецца ў эсперанта-раздзеле Вікіпедыі, нярэдка выліваецца ў сродкі масавай інфармацыі на мове эсперанта, як гэта было, напрыклад, у 2006 годзе, калі на выдаленне быў выстаўлены артыкул «Носьбіты эсперанта з нараджэння» (Denaskaj Esperanto-parolantoj) — вялікі аналітычны артыкул аб становішчы спраў з захаваннем прыватнасці ў эсперанта-Вікіпедыі з’явіўся тады ў «Libera Folio», найбольш чытаемым інтэрнэт-выданні на эсперанта[7]. З 2004 года[8] матэрыялы аб Вікіпедыі рэгулярна з’яўляюцца ў часопісе «Esperanto» (орган Сусветнай арганізацыі эсперанта, UEA.
Дзякуючы аўтаматычнай заліўцы артыкулаў-нарыхтовак па гарадам Германіі, муніцыпалітэтам Італіі, гарадам Бразіліі і астранамічным аб’ектам раздзел двойчы хутка павялічваў колькасць артыкулаў. Але на ўзроўні 80 тысяч артыкулаў грамадства вырашыла, што дадзенае аўтаматычнае заліванне дыскрэдытуе якасць энцыклапедыі і было вырашана болей яго не выкарыстоўваць.
15 чэрвеня 2008 года вікіпедыя на эсперанта дасягнула адметкі 100 000 артыкулаў[9].
18 лістапада 2008 года ў раздзеле быў уведзены механізм праверкі артыкулаў.
10 жніўня 2011 года Вікіпедыя на эсперанта дасягнула адзнакі 150 000 артыкулаў, 23 студзеня 2013 года — 175 000 артыкулаў, 13 жніўня 2014 года — 200 000 артыкулаў.
Remove ads
Літаратура
- NEVELSTEJN Yves (red.): Vikipedio — praktika manlibro/ Partízanske: E@I &TEJO. 2007/ 40p. Broŝurita. ISBN 978-80-96533-3-2. (эсп.) (рэцэнзія) Архівавана 17 лютага 2011.
- van DIJK Ziko: Vikipedio por vi (Wikipedia for you)/ Eldonejo Espero, 2008. ISBN 978-80-89366-01-9. (вокладка і змест)
Спасылкі
- Finding the Esperanto Wikipedia (Чак Сміт аб гісторыі стварэння эсперантамоўнай Вікіпедыі)
- Vikipedio en Esperanto baldaŭ dekjara (эсп.) (Чак Сміт аб стварэнні эсперантамоўнай Вікіпедыі)
- Асобныя згадкі эсперантамоўнай Вікіпедыі ў СМІ розных краін (эсп.)
- Вікіпедыя на эсперанта(недаступная спасылка) (эсп.)
- Карта размеркавання карыстальнікаў эсперантамоўнага раздзела, што яўна пазначылі сваё геаграфічнае месцазнаходжанне (эсп.)
- Татьяна Аудерская. Эсперанто и интернет. // Вопросы интернет-образования. № 27 (апрель 2005 года).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads