Вільям Квіст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́льям Квіст Ёргенсен (дацк.: William Kvist Jørgensen; нар. 24 лютага 1985, Рэндэ, Данія) — дацкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Даніі на пазіцыі абаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клубная
Займацца футболам Вільям Квіст пачаў у дзіцячай камандзе клуба «Торсагер Рэндэ» са свайго роднага горада. У сезоне 2004—2005 гадоў Вільям дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе клуба «Капенгаген», 23 красавіка 2005 года па ходзе матчу з камандай «Норшэлан» замяніўшы траўмаванага Оле Тобіясена. Першыя сезоны ў клубе Вільям Квіст правёў, у асноўным выходзячы на замену. Стабільнае месца ў асноўным складзе футбаліст атрымаў у 2007 годзе, калі з каманды сышоў асноўны правы абаронца Ларс Якабсен. 16 чэрвеня 2011 года было абвешчана, што ігрок дацкага «Капенгагена» Вільям Квіст перайшоў у нямецкі «Штутгарт»[3]. Падчас свайго другога сезона ў нямецкім клубе Квіст стаў менш выходзіць на пляцоўку, таму ў міжсезонны час 2013 года вёў перамовы з мадрыдскім «Атлетыка», якія аднак скончылся без поспеху.
30 студзеня 2014 года Квіст далучыўся да складу «Фулхэма» на правах арэнды да канца сезона 2013—2014 гадоў з магчымасцю падпісаць з ім кантракт на сталай аснове ў летні час[4]. Праз два дні пасля гэтага ён дэбютаваў у матчы супраць «Саўтгемптана», які новы клуб іграка скончыла паражэннем з лікам 0:3[5]. 1 верасня 2014 года Квіст перайшоў на правах вольнага агента ў клуб «Уіган Атлетык», з якім падпісаў аднагадовы кантракт[6].
Нацыянальная
22 жніўня 2007 года футбаліст правёў свой першы матч за галоўную зборную краіны, дэбют прыйшоўся на таварыскі матч супраць зборнай Ірландыі.
Remove ads
Дасягненні
«Капенгаген»:
- Чэмпіён Даніі: 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2016, 2017, 2019
- Уладальнік Кубка Даніі: 2009, 2016, 2017
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads