Вісарыён Міхайлавіч Саянаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вісарыён Міхайлавіч Саянаў (руск.: Виссарион Михайлович Сая́нов; 3(16).6.1903 — 22 студзеня 1959, Ленінград) — рускі савецкі пісьменнік.

Хуткія факты Вісарыён Міхайлавіч Саянаў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1922-25 гадах вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Выступіў ў 1923 годзе як паэт. Першы зборнік вершаў — «Фартовыя гады» (1926). Героіка Грамадзянскай вайны, атмасфера новага побыту выказаліся ў зборніках «Камсамольскія вершы» (1928), «Сучаснікі» (1929), «Залатая Алёкма» (1934). Вялікае месца ў творчасці Саянава займалі фальклорныя матывы (цыкл «Лукамор’е», 1939; аповесці «Вярба», 1939, «Белавежская аповесць», 1943). У аповесцях «Сяброўка верная мая» (1930), «Востраў Мадагаскар» (1933), «Дзве ракі» (1936) распрацоўваў тэму сацыялістычнага будаўніцтва. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў у войску, працаваў карэспандэнтам франтавых газет, напісаў кнігі «У баях за Ленінград» (1943), «Нюрнбергскі дзённік» (1948). Раманы «Неба і зямля» (кнігі 1-4, 1935-54, Сталінская прэмія, 1949), «Лена» (кнігі 1-2, 1953—1955), «Краіна родная» (кнігі 1-2, 1953—1956), вершаваны раман «Колабава» (1955) узнаўляюць сацыяльна-гістарычную панараму дарэвалюцыйнай Расіі і станаўлення сацыялістычнага грамадства. Саянаў — аўтар літаратуразнаўчых работ «Сучасныя літаратурныя групоўкі» (1928), «Ад класікаў да сучаснасці» (1929) і інш. Узнагароджаны 4 ордэнамі, а таксама медалямі.

Remove ads

Зноскі

1. Саянов Виссарион // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова

2. САЯНОВ Виссарион // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 275–278. — ISBN 5-94848-307-X

3. Саянов Виссарион Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads