Віцебскжылпраект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Віцебскжылпраект» (руск.: Витебскжилпроект) — праектная арганізацыя ў Віцебску, якая спецыялізуецца на праектаванні, рэканструкцыі і капітальным рамонце жыллёва-грамадзянскіх, прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў[1]. Размяшчалася па адрасе вуліца Праўды, 38[2].

Хуткія факты «Віцебскжылпраект», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Прадпрыемства вядзе сваю гісторыю з 1968 года, калі на базе праектна-каштарыснай канторы пры Віцебскім аблвыканкаме былі створаны абласныя праектна-канструктарскія майстэрні (АПКМ) інстытута «Белрамбудпраект» паводле пастановы Савета Міністраў БССР № 377 ад 13 лістапада 1967 года[1].

У 1969 годзе, згодна з пастановай Савета Міністраў БССР № 299, інстытут «Белрамбудпраект» быў ператвораны ў «Белкамунпраект», а віцебскія АПКМ перададзены ў яго распараджэнне[1].

З 1 студзеня 1974 года майстэрні былі падпарадкаваныя інстытуту «Белжылпраект». Паводле распараджэння Савета Міністраў БССР № 1026р ад 27 снежня 1978 года з 1 ліпеня 1979 года віцебскія АПКМ рэарганізаваныя ў філіял інстытута «Белжылпраект»[1].

На базе гэтага філіяла з 1 студзеня 1989 года быў створаны інстытут «Віцебскжылпраект». Рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 411 ад 13 верасня 1996 года ён зарэгістраваны як Віцебскі інстытут па праектаванні будаўніцтва, капітальнага рамонту, рэканструкцыі жыллёва-грамадзянскіх, прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў[1].

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 22 ад 16 лістапада 2000 года інстытут быў перайменаваны ў Віцебскае абласное камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскжылпраект». Стварэнне прадпрыемства было выклікана неабходнасцю мець спецыялізаваную праектную арганізацыю для працы з аб’ектамі капітальнага рамонту і рэканструкцыі існуючага жыллёвага фонду[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads