Віцебскі музей прыватных калекцый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віцебскі музей прыватных калекцый — музей Віцебска. Да 2012 года знаходзіўся па адрасу 1-ая вуліца Даватара, дом 26. Цяпер — вуліца Фрунзэ, 13 і мае назву Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання. Створаны 9 верасня 1992 года паводле загада ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама на аснове збору матэрыялаў віцебскага калекцыянера І. Д. Галькевіча (1895—1976), перададзенага Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею. Працуе як філіял абласнога краязнаўчага музея.
Remove ads
Апісанне

Плошча экспазіцыі 104 м². Фонды музея неаднаразова папаўняліся падарункамі іншых калекцыянераў. Яны налічваюць больш за 7 тыс. адз. захоўвання (калекцыі баністыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, скульптуры). Экспануюцца калекцыі манет, якімі карысталіся на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, расійскіх медалёў 18 — пачатку 20 ст., памятных медалёў СССР і БССР, памятных медалёў і ўзнагарод СССР.
Музей арганізоўвае выстаўкі з фондаў дзяржаўных музеяў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, сустрэчы з калекцыянерамі.
Remove ads
Літаратура
- Музей прыватных калекцый // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 647.
Спасылкі
- http://ratusha-vit.by/uslugi/cvetnye-pvh-profilya Архівавана 17 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads