Галоўны інжынер праекта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галоўны інжынер праекта (ГІП) — кіраўнік праектавання аб’ектаў вытворчага прызначэння, адказны за тэхнічны ўзровень і эканамічную эфектыўнасць будучага збудавання[1].

У адрозненне ад галоўнага інжынера праекта, галоўны архітэктар праекта (ГАП) адказвае за праектаванне аб’ектаў цывільнага будаўніцтва, гарадскога планавання і забудовы населеных пунктаў. ГАП і ГІП часта працуюць у адной камандзе, забяспечваючы адпаведнасць праекта тэхнічным і архітэктурным патрабаванням[1].

Remove ads

Абавязкі

Галоўны інжынер праекта забяспечвае тэхнічнае кіраўніцтва праектна-пошукавымі работамі, аўтарскі нагляд за будаўніцтвам, увядзеннем у эксплуатацыю і асваеннем праектных магутнасцей. Яго дзейнасць накіравана на павышэнне якасці праектна-каштарыснай дакументацыі, скарачэнне выдаткаў на будаўніцтва і эксплуатацыю аб’ектаў[1].

Функцыі[1]

  • Выкарыстанне перадавых навуковых і тэхнічных дасягненняў, эканамічна аптымальных праектных рашэнняў.
  • Кантроль за адпаведнасцю праектнай дакументацыі дзеючым нормам, стандартам і правілам.
  • Удзел у выбары пляцовак для будаўніцтва, падрыхтоўцы заданняў на праектаванне і правядзенні інжынерных даследаванняў.
  • Арганізацыя работы па ўдасканаленні тэхнічнай дакументацыі і скарачэнні выдаткаў на будаўніцтва.
  • Узаемадзеянне з субпадраднымі арганізацыямі, пастаўшчыкамі тэхналагічнага абсталявання і будаўнічымі кампаніямі.
  • Падрыхтоўка да абароны праектаў у кантралюючых органах і экспертных камісіях.
  • Узгадненне змяненняў у працэсе будаўніцтва і адаптацыя праектаў пад новыя нарматыўныя патрабаванні.
Remove ads

Веды і навыкі

Галоўны інжынер праекта павінен ведаць заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы па праектаванні і будаўніцтве, перспектывы развіцця галіны, стандартызацыю, сертыфікацыю, патэнтазнаўства, эканамічныя і экалагічныя патрабаванні да аб’ектаў, будаўнічыя нормы і правілы, аўтарскае права, заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бяспецы[1].

Кваліфікацыйныя патрабаванні

У Беларусі для атрымання пасады ГІПа патрабуецца вышэйшая адукацыя ў галіне праектавання і будаўніцтва, стаж працы не менш за 8 гадоў, а пры праектаванні асабліва складаных і буйных аб’ектаў — не менш за 10 гадоў[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads