Гандлёвыя рады (Навагрудак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Навагрудку, помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння[1].
Remove ads
Гісторыя


Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 г. па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу. У 1953 годзе ў мэтах прыстасавання пад прамысловы магазін рэстаўраваны і часткова перабудаваны. Так, напрыклад, былі зменены ўнутраная планіроўка, часткова галоўны фасад, канструкцыя даху (паніжаны), каланада абліцавана дэкаратыўнай керамічнай пліткай. У наш час таксама выкарыстоўваюцца як гандлёвая ўстанова[2].
Большы корпус гандлёвых радоў, які размяшчаўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся.
Remove ads
Архітэктура

Гандлёвыя рады ў Навагрудку ўяўляюць у плане выцягнутую трапецыю. Накрыты двухсхільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і ў цэнтры падоўжных фасадаў. Мае цэнтральны і два бакавыя ўваходы. Галоўны паўднёвы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Раней на галоўным фасадзе былі ўваходныя дзверы ў крамы. Крамы асвятляліся аконнымі праёмамі на тыльным фасадзе. Уздоўж галоўнага фасада будынка абходная галерэя, утвораная дарычнай каланадай. Унутры — гандлёвая зала і невялікія складскія памяшканні[2].
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Навагрудскага раёна. — Мн.: «Беларусь», 1996. — 559 с.: іл. ISBN 985-01-0050-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads