Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганна Кацярына Канстанцыя Ваза (польск.: Anna Katarzyna Konstancja Waza; 7 жніўня 1619[1][2][…], Варшава — 8 кастрычніка 1651[1][2][…], Кёльн, Куррэйнская імперская акруга[d]) — польская прынцэса, дачка караля Жыгімонта Вазы і Канстанцыя Габсбург.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1619 годзе. Рана страціла маці (1631) і бацьку (1632). Каб забяспечыць княгіні матэрыяльнае існаванне, у 1632 годзе сейм прызначыў ёй Бродніцкае, Галубскае і Тухольскае староствы, якія раней належалі яе маці. Аднак гэтыя пасады былі адабраны ў княгіні пасля яе паўналецця ў 1638 годзе.
З 1637 года вядуцца размовы аб шлюбе Ганны Кацярыны Канстанцыі і Фердынанда Карла Габсбурга , спадчынніка Ціроля, пляменніка імператара Фердынанда II. Гэты шлюб, нягледзячы на неаднаразовыя дамоўленасці ў 1639 і 1641 гадах, не адбыўся. Перашкодай стаў малады ўзрост Фердынанда Карла і адсутнасць згоды наконт сумы пасагу.
Іншымі кандыдатамі на яе руку былі Фрыдрых Вільгельм (курфюрст Брандэнбурга) і Гастон Арлеанскі (брат караля Францыі Людовіка XIII).
Нарэшце, 8 чэрвеня 1642 года яна ў Варшаве выйшла замуж за Філіпа Вільгельма, будучага пфальца Рэйнскага. Прынесла яму значны пасаг у каштоўных камянях і грошах, агулам два мільёны талераў.
18 ліпеня 1645 года яна нарадзіла сваё адзінае дзіця, сына, які памёр у той жа дзень.
Памерла ў 1651 годзе без нашчадкаў. Пахавана ў езуіцкім касцёле ў Дзюсельдорфе.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads