Гарачыня на захадзе Паўночнай Амерыкі (2023)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У маі 2023 года заходнюю частку Паўночнай Амерыкі ахапіла гарачыня. Метэастанцыі зафіксавалі шэраг тэмпературных рэкордаў.
Ход падзей
12 мая ў сувязі з гарачынёй Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША выпусціла рэкамендацыі для заходніх частак Арэгона і штата Вашынгтон[1][2]. Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Канады выпусціла папярэджанні аб гарачыні ў паўночных раёнах Альберты і некаторых частках Брытанскай Калумбіі[3].
13 мая чатыры метэастанцыі пад Сіэтлам заявілі пра тэмпературныя рэкорды: Квілают — 90 °F (32 °C), SeaTac — 86 °F (30 °C), Алімпія і Хокіам — 89 °F (32 °C)[4].
14 мая ў н. п. Скваміш, Брытанская Калумбія, зафіксавана рэкордна высокая тэмпература ў 35.5 °C (95.9 °F)[5].
Тым часам у ЗША такія гарады, як Хакіам, Вашынгтон і Фларэнцыя, штат Арэгон, усталявалі месячныя тэмпературныя рэкорды ў 90 °F (32 °C). У Сіэтле зафіксавана адзнака ў 89 °F (32 °C)[5]. Юджын і Портленд паведамілі пра 94 °F (34 °C) і 92 °F (33 °C) адпаведна[6].
Remove ads
Уплыў
Гарачыня выклікала лясныя пажары ў Альберце[5][6]. Яна таксама прывяла да хуткага раставання снегу на некаторых горных хрыбтах, такіх як Сьера-Невада, Скалістыя горы Каларада і Каскадны хрыбет, што стварыла небяспеку з-за паводак і апоўзняў[7]. Так, 14 мая паводка ракі Огдэн вымусіла жыхароў Хантсвіла, штат Юта, эвакуіравацца[8], а частка дзяржаўнай дарогі 504 у акрузе Каўліц, штат Вашынгтон, была разбурана апоўзнем з Каскадных гор[7].
У Мексіцы тым часам ад гарачыні загінулі больш за 100 чалавек[9].
У сярэдзіне ліпеня з-за рэкорднай засухі ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія пачалася новая серыя лясных пажараў[10].
Remove ads
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads