Геаінжынерыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геаінжынерыя або кліматычная інжынерыя — гэта вобласць навуковых даследаванняў і тэхналогій, накіраваных на кіраванне кліматычнымі працэсамі і актыўнае уздзеянне на прыродныя сістэмы Зямлі (у тым ліку лакальныя) для змякчэння наступстваў змены клімату і стварэння найбольш камфортных умоў жыцця і эканамічнай дзейнасці[1]. Асноўная ўвага надаецца распрацоўцы метадаў, якія дазваляюць скараціць глабальнае пацяпленне ці адаптавацца да яго наступстваў.

Remove ads

Асноўныя напрамкі

  1. Кіраванне сонечнай радыяцыяй (Solar Radiation Management, SRM): - Увядзенне аэразоляў у стратасферу для адлюстравання сонечнага святла - Выкарыстанне люстраных паверхняў на Зямлі ці ў космасе.
  2. Зніжэнне канцэнтрацыі вуглякіслага газу (Carbon Dioxide Removal, CDR): - Біялагічнае паглынанне вугляроду праз лесааднаўленне і выкарыстанне балот (палудзікультура) - Тэхналогіі прамога хімічнага захопу CO₂ з атмасферы з наступным захоўваннем
Remove ads

Патэнцыйныя перавагі

  • Запаволенне тэмпаў глабальнага пацяплення.
  • Зніжэнне рызык узнікнення экстрэмальных з'яў надвор'я
  • Змяншэнне наступстваў прамысловай дзейнасці

Рызыкі і этычныя аспекты

  • Магчымыя непрадказальныя змены клімату
  • Уздзеянне на экасістэмы.
  • Адсутнасць міжнароднага рэгулявання
  • Магчымасць выкарыстання тэхналогій у ваенных мэтах

Цякучы стан

Большасць геаінжынерных праектаў знаходзіцца на стадыі тэарэтычных даследаванняў і камп'ютарнага мадэлявання. Некаторыя метады, такія як лесааднаўленне і хімічны захоп CO₂, ужо прымяняюцца, але не маюць глабальнага маштабу. Геаінжынерыя выклікае актыўныя навуковыя і грамадскія дэбаты, паколькі яе выкарыстанне спалучана з высокімі рызыкамі і патрабуе міждзяржаўнага супрацоўніцтва[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads