Генрых Упсальскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Генрых Упсальскі
Remove ads

Св. Генрых Упсальскі (? — каля 1156, Фінляндыя) — біскуп упсальскі, мучанік, адзін з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі. Прылічаны Каталіцкай царквой да ліку святых.

Thumb
Роберт Экман. Біскуп Генрых хрысціць фінаў
Thumb
Забойства Генрыха
Хуткія факты Генрых Упсальскі, Дата нараджэння ...

Гістарычна дакладнай інфармацыі пра жыццё Генрыха не захавалася, яго жыццё апісана толькі ў пазнейшых сярэднявечных крыніцах (найбольш познія з іх адносяцца да канца XIII стагоддзя). Паводле іх, ён быў родам з Англіі, прыбыў у Швецыю разам з будучыняй Папам Адрыянам IV. У Швецыі ён быў пасвечаны ў біскупы і атрымаў упсальскую кафедру. У 50-гады XII стагоддзя ён прыняў удзел у шведскім крыжовым паходзе, арганізаваным з мэтай хрысціянізацыі Фінляндыі шведскім каралём Эрыкам IX.

Паводле тых жа крыніц пасля ад'езду караля і шведскай арміі Генрых Упсальскі застаўся ў Фінляндыі, будуючы цэрквы, а таксама хрысцячы і вучачы народ. Каля 1156 года (традыцыйная дата 20 студзеня 1156 года) ён быў забіты язычнікам Лалі на лёдзе возера Кёюліёнярві  (фін.).

Культ Генрыха Упсальскага хутка распаўсюдзіўся ў Швецыі. У канцы XIII стагоддзя ён ужо згадваецца ў царкоўных дакументах як святы. У XIVXV стст. шанаванне Генрыха было ўжо шырока распаўсюджана ў шматлікіх краінах Паўночнай Еўропы.

Каталіцкая царква святкуе памяць Святога Генрыха Упсальскага 19 студзеня. Святы Генрых — найбольш шануемы святы Каталіцкай царквы Фінляндыі, лічыцца заступнікам краіны. Таксама памяць Генрыха адзначаецца 19 студзеня ў некаторых пратэстанцкіх цэрквах.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #131345133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Sankt Henrik // LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q953058'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1798125'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads